Мы першыя цагліны закладалі,
І кожны ў мур цаглінай лёг жывой…
Мы ўсе да болю ў сэрцы смуткавалі
Аб пары крыл мяцежных за спіной,
Праз пыл руін мы крочылі калонай,
З’яднаныя ў адзіную сям’ю…
І суджана яшчэ адно было нам –
Пакінуць з песняй гэтую зямлю.
І. Харык.
На абанеменце гарадской бібліятэкі №6 арганізавана кніжная выстава “Лёс расстралянага паэта” да 125-годдзя з дня нараджэння Ізі Харыка. Нарадзіўся паэт 17 сакавіка 1898г. у мястэчку Зембін (цяпер вёска Барысаўскага раёна Мінскай вобласці) ў сям’і шаўца. Гэта яго Янка Купала назваў “выдатным песняром яўрэйскага працоўнага народа…” Нялёгкім быў шлях сына – местачковага шаўца, члена-карэспандэнта АН БССР, члена ЦВК БССР, паэта, рэдактара часопіса “Штэрн”(“Зорка”). Сягоння ўжо наўрад ці хто памятае, што І. Харык быў фармацэўтам, працаваў у Барысаўскай аптэцы і нават быў яе загадчыкам. І.Харык быў адданы савецкай уладзе. Усёй душой успрыняў камуністычныя ідэалы, ён шчыра верыў: у Савецкім Саюзе адбываюцца вялікія здзяйсненні на шляху к гэтаму зямному раю. І ўвесь свой выдатны талент аддаў услаўленню эпохі, у якой жыў і тварыў. Яго паэмы “Мінскія балоты”(1924), “Хлеб” (1926), “Душой і целам” (1927), На чужым вяселлі” (1936) - гэта гімн працы, брацтву людзей, будуючых новае, светлае жыццё, свабоднае ад усякай эксплуатацыі. Вершы, урыўкі з паэм І. Харыка
ў 1920 -1930 –я г.г. уключаліся ў школьныя праграмы і мелі поспех у чытачоў не толькі Беларусі, але і ўсяго Савецкага Саюза. Некаторыя вершы перакладзены на музыку. Яго арыштавалі 11 верасня 1937г., а 29 кастрычніка
расстралялі, рэабілітаваны Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 13. 06. 1956г. Не ў апошнюю чаргу І. Харыка помняць дагэтуль дзякуючы яго ўдаве Дзіне, якая была арыштавана ўслед за ім як “член сям’і ворага народа” і пасля рэабілітацыі да скону дзён (памерла ў 2003г.) збірала і папулярызавала творы мужа, напісала ўспамін ”Яго светлы вобраз”. У 1998г. у яго гонар названа вуліца ў Зембіне, выпушчаны памятны канверт. На выставе прадстаўлены матэрыял об жыцці і творчай дзейнасці паэта. Выстава будзе дзейнічаць да 17 красавіка.
2023-03-21