Sidebar

18
Сб, Кра

Таямніцы зямлі беларускай

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У сакавіку гарадская бібліятэка №4 сямейнага чытання падоўжыла знаёмства юных наведвальнікаў з таямнічай гісторыяй нашай Радзімы у рамках гісторыка-патрыятычнага цыкла “Планета Беларусь” бібліятэчнага праекта “Літаратурная кругасветка”.

Не кожны дарослы разбярэцца ў хітраспляценнях жыцця нашых продкаў: дзе пралягалі межы, на якой мове размаўлялі, каму падпарадкаваліся, з кім ваявалі і за каго клалі галовы ў бітвах, але бібліятэкар Наталля Гарыдзька з дапамогай прэзентаціі “Полоцкое княжество в X-XI вв. Княжеско-вечевой строй” структуравала інфармацыю так, каб хлопчыкам і дзяўчатам 4“А” класа было цікава і зразумела. Чаму менавіта гэты перыяд? Безумоўна, і да часоў Рагвалода, Тура і Рагнеды ў нас была багатая на падзеі гісторыя, але вельмі мала дайшло да нас звестак пра жыццё крывічаў, дрыгавічоў і радзімічаў да іх перасялення на землі сучаснай Беларусі. Дзеці ўважліва паслухалі пра Рагвалода, які стаў першым, чыё імя не загінула ў тоўшчы стагоддзяў, даведаліся пра полацкага князя Ўсеслава Чарадзея, адзінага з полацкіх князёў, які замацаваў за сабой кіеўскі стол, упершыню пачулі пра вялікую бітву на Нямізе і дазналіся, хто пабудаваў Сафійскі Сабор.

2023-03-24