Sidebar

18
Сб, Кра

Казка – у жыццi падказка

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

25 сакавiка ў гарадской бiблiятэцы №1 адбылося чарговае пасяджэнне клуба сямейнага чытання «Крынiчка», якое прайшло ў форме лiтаратурнай вандроўкi па любiмых казках «Казка – у жыццi падказка».

Удзельнiкi клуба азнаёмiлiся з матэрыяламi кнiжнай выставы «Чароўны свет беларускiх народных казак» i разам з вядучай Ларысай Шкрэдавай адправiлiся ў падарожжа па чароўным казачным старонкам, прыняўшы ўдзел у турах: «Чытай народный казкi i станеш разумнейшы», «У якой казцы гэта адбылося», «Пазнай казку па рэчах», «Назву казкi адгадай», «Пазнай казку па ўрыўку». З вялiкiм задавальненнем усе прысутныя інсцэніравалі беларускую народную казку «Курачка-Рабка». Дзецi з дапамогай бацькоў намалявалi iлюстрацыi да казак i ў падарунак атрымалi кнiгi з беларускiмi казкамi i салодкiя пачастункi.

2023-03-27