28 сакавіка ў сельскай бібліятэцы в. Стара-Барысаў адбылася прэзентацыя кнігі «Табой я жыў, табой жыву…», прысвечанай жонцы беларускага Песняра Якуба Коласа – Марыі Дзмітрыеўне Міцкевіч (Каменскай).
Выкарыстоўваючы відэапрэзентацыю «Кніга “Табой я жыў табой жыву… Пра жонку Якуба Коласа”» — як прыклад сямейнага ўкладу жыцця беларускай інтэлігенцыі канца XIX—пачатку XX ст., бібліятэкары мелі магчымасць пазнаёміць чытачоў са старонкамі кнігі, у якой змешчана асабістая перапіска Якуба Коласа з Марыяй Дзмітрыеўнай, успаміны блізкіх людзей і разважанні сучаснікаў, якім пашчасціла бываць у сям'і Міцкевічаў і назіраць прыязныя сямейныя ўзаемаадносіны паміж мужам і жонкай. Акрамя дакументальных матэрыялаў у кнізе змешчаны вершы, якія паэт прысвяціў сваёй жонцы і вершы сучасных паэтаў, у якіх яскрава прадстаўлены вобраз «музы» паэта, яго яснай зоркі – Марыіі Дзмітрыеўны. Укладальнікамі кнігі выступілі прадстаўнікі малодшага пакалення беларускага класіка – унучкі і праўнучка. Падчас прагляду відэапрэзентацыі ўдзельнікі мерапрыемства змаглі праслухаць верш Я. Коласа, прысвечаны Марыі Дзмітрыеўне «Немалую дарогу прайшлі мы» і «Баладу Марыі Міцкевіч» беларускага пісьменніка Віктара Шніпа.
![]() |
2023-03-28
