4 мая ў Кішчына Слабадской сельскай бібліятэцы № 24 для вучняў ДУА “Кішчына Слабадская сярэдняя школа Барысаўскага раёна” прайшло мерапрыемства літаратурны партрэт “Капітан на караблі дзіцячай літаратуры”, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра.
Янка Маўр – адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, стваральнік першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці.
У 1930-я гады выйшла кніга, якая зрабіла яго знакамітым і любімым дзіцячым пісьменнікам ва ўсім Савецкім Саюзе – аповесць «Палескія рабінзоны». Кнігу неаднаразова перавыдавалі, пераклалі на многія мовы, а ў 1934 годзе на кінастудыі «Савецкая Беларусь» знялі фільм «Палескія рабінзоны». Аўтарам сцэнарыя быў сам Янка Маўр.
Дзеці даведаліся пра цікавыя факты біяграфіі і творчай дзейнасці Янкі Маўра, паглядзелі відэафільм. Бібліятэкар Святлана Мікуловіч пазнаёміла вучняў з кнігамі аўтара, прадстаўленымі на кніжнай выставе.

2023-05-10
