Sidebar

18
Сб, Кра

“Дзіцячых сэрцаў уладар”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

10 мая бібліятэкар сельскай бібліятэкі №17 в.Жыцькава разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ДУА «Жыцькаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» Паляшчуком А.А. для вучняў 7 класа было праведзена літаратурнае знаёмства “Дзіцячых сэрцаў уладар”, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння Я Маўра.

Вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам  пісьменніка. Да іх увагі быў прадстаўлены відэафільм аб розных перыядах яго жыцця.Дзеці узгадвалі назвы вядомых твораў пісьменніка, якія схаваліся  ў загадках, распавядалі пра герояў твораў што ім падабаліся. Мерапрыемства атрымалася пазнавальным і цікавым.

2023-05-10