Сельская бібліятэка №38 в. Аздзяцічы прапануе сваім юным чытачам кнігу “10 пытанняў пра беларускія рэкі і азёры”.
Як ўтварыліся рэкі і азёры? Чаму адны рэкі вылікія, а іншыя малыя? Якая рака ў Беларусі самая доўгая? Якія віды рыб кожную вясну прыплываюць на нераст у беларускія азёры з Чорнага мора? Ці праўда, што некалі на тэрыторыі Беларусі было мора? Якое беларускае возера самае глыбокае? Героі якіх беларускіх паданняў жывуць у рэках і азёрах? На гэтыя ды іншыя пытанні дапытлівыя чытачы могуці знайсці адказы ў кнізе.

2023-06-14
