16 чэрвеня 2023 года ў сельскай бібіятэцы №33 в. Маісееўшчына ў рамках акцыі “Пакліч у госці казку” для дзяцей прышкольнага лагера “Сонейка” ДУА «Маісееўшчынская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» прайшоў бенефіс кнігі вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага “Цімох Вохвох”.
У аповесці-казцы расказваецца пра хлопчыка Цімоха, у якога раптам знік мабільнік. Дзеці даведаліся, як Цімох пачынае новае жыццё без электроннай прылады, як адкрывае для сябе па-новаму людзей, прыроду, вусныя легенды, казкі, гульні ад сваёй вясковай бабулі і цікаўнай вясковай дзяўчынкі Анюткі. Аповесць прачыталі бібліятэкар і дзяўчынка Багадзяж Даша. Далей дзеці адказалі на пытанні па твору. Закончылася мерапрыемства аглядам літаратуры Уладзіміра Ліпскага.

