Sidebar

18
Сб, Кра

Кранальна пра Беларусь

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Маленькія жыхары нашага горада з задавальненнем наведваюць розныя выставы бібліятэкі Каладзеева. 19 чэрвеня малодшыя школьнікі з прышкольнага летняга лагера ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава" сапраўды акунуліся ў дзівосны свет твораў вядомай мастачкі Анастасіі Балыш.

2023-06-20

Дзеці ўбачылі: і  ілюстрацыі да кніг беларускіх пісьменнікаў, і яркія жывапісныя кампазіцыі, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, інсталяцыі. Іх аб'ядноўвае галоўное - любоў да роднай зямлі, яе гісторыі, да духоўных каранёў беларусаў. Нашы госці ўважліва слухалі расповед экскурсавода пра славянскія плямёны: крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў, якія жылі на нашай тэрыторыі. Дзеці задавалі пытанні аб іх звычаях, аб асаблівасцях адзення ўсходніх славянак, аб знакамітых беларусах, у тым ліку і са старажытнага горада Заслаўя, дзе цяпер пражывае аўтар выставы. Ім было на выставе цікава ўсё! Экспазіцыя вельмі пазнавальная для дзяцей.

Запрашаем і вас наведаць выставу “У сэрцы б’ецца Беларусь” у мастацкай галерэі “З’ява” і  пагрузіцца ў самабытныя выявы Анастасіі Балыш!