Sidebar

18
Сб, Кра

Падарожжа ў Дзівосны лес

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У рамках акцыі “Пакліч у госці казку” адбыўся выяздны майстар-клас, накіраваны на папулярызацыю творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў. Разам з вядучым метадыстам Л.Захарэвіч, бібліятэкарамі гарадской бібліятэкі №7 Н.Захаранка і сельскай бібліятэкі №45 в.Старабарысаў І.Будзінай, выхаванцы лагераў дзённага адпачынку ДУА “Сярэдняя школа №7 г.Барысава” і ДУА “Старабарысаўская сярэдняя школа” адпаведна, наведалі Дзівосны лес, у якім пасялілася разам са сваімі сябрамі Лісачка Красуня-гераіня кніг беларускай пісьменніцы К.Хадасевіч-Лісавой “Прыгоды Лісачкі Красуні” і ”Новыя прыгоды Лісачкі Красуні”.

Дзеці прымалі актыўны ўдзел у прыгодах няўрымслівай Лісачкі і яе сяброў: гулялі ў гульню “Пацэлік”, ладзілі вечарынку з мыльнымі бурбалкамі, слухалі аповяд пра шышкавае мора і з вялікім задавальненнем частаваліся вітамінкамі, якія даюць энергію. Яркая фотарамка дапамагла дзецям не толькі зладзіць фотасесію, але і  пазнаёміцца з іншымі творамі пісьменніцы. Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі памятныя сувеніры з выявай Лісачкі, а самыя актыўныя з іх - узнагароджаны прызамі. У сельскай бібліятэцы в.Старабарысаў ролю Лісачкі Красуні ўдала выканала вучаніца 4 класа  Старабарысаўскай школы, удзельніца шматлікіх конкурсаў чытальнікаў Ульяна Ільіна.

Вынікі праведзенага майстар-класа ў чарговы раз даюць магчымасць зрабіць выснову аб тым, што  кожная сустрэча дзяцей з кнігай павінна сумяшчаць у сабе не толькі аповяд аб ёй, але і выкарыстанне гульнявых момантаў і крэатыву. Як вынік - падзяка ад начальніка лагера ДУА “Сярэдняя школа №7” за праведзенае мерапрыемства і выдача кніг К.Хадасевіч-Лісавой адразу пасля завяршэння сустрэчы ў Старабарысаўскай бібліятэцы.

2023-06-22