4 жніўня ў сельскай бібліятэцы в. Лошніца № 30 прайшла краязнаўчая гадзіна «Па ваколіцах сваёй вёскі».
На пачатку мерапрыемства юныя чытачы пазнаёміліся з гістарычным мінулым вёскі Лошніца. Даведалі пра тое, што першыя звесткі адносяцца да 1563 года (пад гэтай датай Лошніца згадваецца ў адным з летапісаў як мястэчка ў Барысаўскім старастве Віцебскага ваяводства ВКЛ). Таксама ўдзельнікі мерапрыемства ўспомнілі, якія яны ведаюць паданні пра заснаванне вёскі Лошніца. Увазе чытычам была прызентавана кніга «Лошница» з серыі «Малая родина: Борисовский район», дзе змешчаны дакументальныя матэтэрыялы і ўспаміны відавочцаў тых падзей, якія адбываліся раней.

2023-08-11
