16 жніўня ў рамках акцыі летняга чытання "Пакліч у госці казку", бібліятэкар С.Макарова наведала ДУА "Зорыцкі дзіцячы сад Барысаўскага раёна".
Дзецям было прапанавана гучнае беларускай народнай казкі "Пшанічны каласок". Пасля прачытання выхаванцы садка разглядалі пшанічныя каласкі і вялі размову аб тым, як адбываецца працэсс пераўтварэння каласка ў хлеб і чаму патрэбна яго шанаваць. Дзеці з вялікім задавальненнем разглядалі кнігі беларускіх пісьменнікаў і зборнікі мудрых беларускіх народных казак.

2023-08-17
