Вас павінна зацікавіць!
На сектар нестацыянарнага абслугоўвання ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева” паступіла трэцяя кніга Усебеларускай акцыі “Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!”, падрыхтаваная вучонымі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
У кнізе выкарыстаны матэрыялы, узятыя з перыядычнага друку, адкрытых інтэрнэт-крыніц і прыватных архіваў аўтараў артыкулаў. Усе публікацыі прадстаўлены ў трох раздзелах – “Семейная хроника”, “Судьбы земляков” і “Исследования”. У трэцім выданні апублікавана 69 гісторый, якія закранаюць лёс больш за 400 чалавек.
Чытай кнігі! Ведай сваю гісторыю!

