Хочацца звярнуць увагу чытачоў бібліятэкі, якая знаходзіцца ў Лядзішчах (вул. Дняпроўская, д.39) да кнігі Алега Мельнікава “Вавёрачка”.
Кніга складаецца з дзвюх частак. У першай змешчаны літаратурныя казкі пра Вавёрачку, яе сяброў і ворагаў, у другой – сюжэтныя матэматычныя казачкі-задачы. Таму кнігай можна карыстацца ў пачатковых класах на факультатывах па двух прадметах: па беларускай мове і матэматыцы.
З кнігай будзе цікава працаваць як маленькім чытачам, так і дарослым.

