Sidebar

06
Ср, Ліс

Незвычайны экспанат папоўніў фонд бібліятэкі Каладзеева

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

12 верасня айцец Сяргей Сурыновіч, настаяцель Свята-Траецкага касцёла ў Друі Браслаўскага раёна і аўтар выставы «Крылатая бяседа» перадаў у дар сваю карціну "Бажан", створаную ў 2023 годзе. Характэрна, што праца напісана на даматканым палатне стогадовай даўніны і выканана ў стылі "натуралізм».

2023-09-12

На працягу 2022-23 г.г. мастак-аматар напісаў больш за 60 карцін з птушкамі. А перад гэтым вывучаў звесткі пра іх, апісанні, вышукваў фотаздымкі з розных ракурсаў праз Інтэрнэт, вывучаў дробныя дэталі. Вобразы птушак, якія сустракаюцца ў Беларусі і многія з іх унесены ў Чырвоную кнігу асабліва цікавыя аўтару. У выявах крылатых жывых істот мастака месціцца глыбокі духоўны падтэкст і заклік да больш уважлівага і адказнага стаўлення да прыроды.

Мастацвазнаўцы аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці з удзячнасцю прынялі падарунак, падкрэслілі, што 1340 чалавек пазнаёміліся з творчасцю айца Сяргея ў бібліятэцы Барысава. А таксама выказалі спадзяванне на далейшае плённае супрацоўніцтва.