14 верасня бібліатэкар была запрошана на дыялогавую пляцоўку «17 — верасня Дзень народнага адзінства» , якая праходзіла ў актавым зале ДУА «Жыцькаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна».
На сустрэчы вялася гаворка пра тое, што ад маладога пакалення залежыць,якім будзе будучае нашай краіны і на іх ляжыць вялікая адказнасць: узбагачаць свой народ ведамі і культурай. 15 верасня ў сельскай бібіятэцы №17 в. Жыцькава для вучняў ДУА «Жыцькаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» да дня народнага адзінства прайшла краязнаўчая гадзіна «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца». На пачатку мерапрыемства дзеці паглядзелі відэаролік «Беларусь: цікавыя факты аб краіне», а потым паказалі на колькі добра ведаюць сваю краіну адказваючы на зададзеныя пытанні. Узгадалі прыказкі пра Радзіму і на нейкі час сталі мастакамі каб намаляваць карціну сваёй краіны не фарбамі, а прыгожымі словамі.

2023-09-18
