Sidebar

18
Сб, Кра

Чалавеку патрэбна не слава

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

18 верасня ў гарадской бібліятэцы №1 для вучняў 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №9  г.Барысава” адбыўся час памяці “Чалавеку патрэбна не слава”, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага.

Бібліятэкар Наталля Шэбека распавяла прысутным аб жыцці і творчым шляху чалавека, лепшыя гады якога былі азмрочаны дзесяцігоддзямі сталінскіх лагероў. Пісьменнік з годнасцю вярнуўся ў літаратуру, не страціў высокага творчага гарэння, пакінуў нам глыбоказмястоўныя творы, якія атрымалі заслужанае прызнанне. Вучням былі прапанаваны матэрыялы кніжнай выставы “Люблю ўсе колеры жыцця”.

2023-09-19