23 верасня ў гарадской бiблiятэцы №1 адбылося чарговае пасяджэнне клуба сямейнага чытання «Крынiчка», якое прайшло ў форме майстэрні радасці «Чытанка сваімі рукамі».
Удзельнiкi клуба азнаёмiлiся з матэрыяламi кнiжнай выставы «З вытокаў беларускага кнігадрукавання». Вядучая Ларыса Шкрэдава распавяла аб гісторыі кнігадрукавання і першадрукарах Беларусі. Кожнай сям’і было прапанавана выканаць заданні: «складзі прыказку аб кнізе», «знаўцы беларускай паэзіі», «назавiце казачнага героя i казку». Удзельнікі клуба ў сумеснай дзейнасці бацькоў і дзяцей прынялі ўдзел у майстэрні радасці па вырабу кніг сваімі рукамі, паказаўшы свае творчыя здольнасці і ўменні.

2023-09-26
