“...Адна ёсць маці, што як сонца ў хаце.
Хто можа быць радней нам за яе?..”
А.Куляшоў
13 кастрычніка ў вясковай бібліятэцы №24 вескі Кішчына Слабада для вучняў 3-5 класаў ДУА “Кішчына Слабадская сярэдняя школа Барысаўскага раёна” прайшоў паэтычны ланцужок “Мамачка мая – найлепшая самая”, прысвечаны Дню маці. Бібліятэкар Святлана Мікуловіч расказала вучням аб тым, што ў розных краінах свету Дзень маці адзначаюць у розны час. У Беларусі ён супадае з вялікім праваслаўным святам – Пакровам Прысвятой Багародзіцы і святкуецца 14 кастрычніка. Дзяржаўнае свята сімвалізуе асаблівае стаўленне нашай дзяржавы і кожнага чалавека да жанчыны-маці, захавальніцы хатняй цеплыні, дабра і духоўнасці. У гэты дзень дзеці віншуюць сваіх маці, выказваюць словы прызнання ў любові і ўручаюць падарункі. Але пра маму трэба помніць не адзін дзень, а заўсёды. На мерапрыемстве дзеці чыталі вершы Эдзі Агняцвет, Ірыны Такмаковай, Максіма Танка, Міколы Ляшчука. Яны пазнаёміліся з аформленай да свята тэматычнай кніжнай выставай “Аб маці з каханнем і павагай”.
Падрыхтавала Мікуловіч Святлана

2023-10-17
