Прыемная навіна! Нядаўна кніжны фонд Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева папоўніўся выданнем “Шлях у мастацтва”. Сардэчна дзякуем дырэктару Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава Шантаровічу Аляксандру Валер’евічу за падарунак!

2023-10-17
У кнізе, багата ілюстраванай, паказаны этапы станаўлення і развіцця легендарнай вучэбнай установы. Заснаваная адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны і адсвяткаваўшая 75-гадовы юбілей, яна і сёння з’яуляецца вядучым мастацкім каледжам нашай краіны.
