Sidebar

18
Сб, Кра

Аб’яўлены рэспубліканскі конкурс “Бібліятэкар года”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

 

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя” абвясціла рэспубліканскі конкурс “Бібліятэкар года” і запрашае да ўдзелу кіраўнікоў і спецыялістаў бібліятэк.

Конкурс праводзіцца сярод бібліятэкараў і накіраваны на развіццё прафесійнага майстэрства, павышэнне матывацыі і заахвочванне лепшых у прафесіі.

Правядзенне рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэкар года” дасць магчымасць павысіць статус бібліятэчнага работніка ў Рэспубліцы Беларусь, палепшыць дасведчанасць грамадства аб прафесіі.

З умовамі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі

Крыніца: НББ