Sidebar

18
Сб, Кра

Дзіцячы аддзел прапануе: кніжныя навінкі на беларускай мове

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Дзіцячы аддзел цэнтральнай бібліятэкі прапануе сваім чытачам малодшага школьнага ўзросту наступыя кніжныя навінкі на беларускай мове.

Кацярына Хадасевіч-Лісавая «Лісачка Красуня і сапраўдны герой». Абаяльная і вясёлая лісачка Красуня проста прыцягвае да сябе розныя прыгоды! У гэтай гісторыі разам з прыгодамі прыцягнуўся... сусветна вядомы вандроўнік, адважны падарожнік, галантны кавалер па імені Лухташ. Сваю ўвагу ён дзеліць між трыма сяброўкамі: асыпае лясных паненак кампліментамі, прысвячае песні і дорыць незвычайны падарунак. І ўсё цудоўна і прыгожа, але...

Алена Шчарбакова «Казкі з чароўнай скарбонкі». У новай кнізе беларускай дзіцячай пісьменніцы Алены Шчарбаковай змешчаны казкі з вынаходлівымі, мудрагелістымі сюжэтамі, яркімі, незвычайнымі персанажамі. Творы ў займальнай форме далучаюць дзяцей да свету спрадвечных духоўных каштоўнасцей.

Міхась Зізюк «Шчасце маленькага камінара». У нашы дні мала хто ведае пра камінараў, пра тое, што быў у людзей такі род заняткаў. Без камінараў раней ніяк не было абысціся. Таму што з кожнай печы, з кожнай грубкі наверх, вышэй даху, цягнуліся коміны з цэглы. А іх трэба было некаму чысціць. Вось гэтай справай і займаліся камінары. Пра аднаго такога камінара і распавёў юным чытачам пісьменнік Міхась Зізюк. У кнізе шмат прыгод, а разам з імі і шмат любові да ўсяго жывога. Самымі лепшымі пачуццямі ў новым выданні пісьменніка з’яўляюцца дабрыня, сяброўства, міласэрнасць і справядлівасць.

Марына Петрашкевіч «Новыя прыгоды гарадскога дамавічка». Дамавічок Сеня зноў выпраўляецца ў вандроўку па горадзе, каб знайсці сабе прыдатнае жытло. Прабадзяўшыся халоднай восеньскай ноччу і зусім акалеўшы, Сеня хаваецца ў нейкім вялікім будынку, не надта разумеючы, куды трапіў. Папугай, вожык, хамяк і іншая жыўнасць прымаюць яго за злодзея. І, хоць з Сенем хутка ўсё высветлілася, прыгод у кнізе на кожнага героя – поўны куфар, а то і болей.

Чытайце – і натхняйцеся!

2024-01-10