6 студзеня у галерэі “ARTквартал” ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева” у рамках праекта па эстэтычнай асвеце дзяцей і моладзі “Арткалегіум” адбылося адкрыццё выставы графікі барысаўчаніна Васіля Лайкова “Стары горад”.
2024-01-09
У экспазіцыю ўвайшло больш за дваццаць творчых работ маладога мастака. Гэта тэматычныя сюжэты, характэрныя замалёўкі вуліц, старажытных будынкаў і архітэктурных кампазіцый, зробленыя паводле вандраванняў па Беларусі і іншых краінах. Работам аўтара ўласцівы мінімалістычнасць сродкаў выканання і ў той жа час інфармацыйная насычанасць.
Васіль Лайкоў з дзяцінства цікавіўся архітэктурай, скульптурай і кніжнай графікай. Яго ілюстрацыі і літаратурныя творы публікаваліся ў рэспубліканскім часопісе "Маладосць". З 2019 года па цяперашні час юнак супрацоўнічае з літаратурным аб'яднаннем "Актава" Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна, з'яўляецца мастаком-афарміцелем літаратурнага альманаха "Актава".
Падчас адкрыцця выставы аўтар пазнаёміў гасцей мерапрыемства са сваімі творамі, адзначыўшы асабістае бачанне архітэктурнага пейзажа. Таксама малады мастак прадставіў невялікую частку сваёй калекцыі старадаўніх кніг 18 - пачатку 20 стагоддзяў. Словы падтрымкі і захаплення выразілі бацькі Васіля, нагадаўшыя яго першыя крокі ў выяўленчым мастацтве.
Прыемным падарункам напярэдадні святкавання Раства Хрыстова стала гучанне музычных кампазіцый, прысвечаных калядным святам. Яны стварылі цудоўны святочны настрой і ўразілі незвычайнай манерай выканання.
Спадзяемся, што творы барысаўскага творцы прыцягнуць увагу прыхільнікаў мастацтва. Настрояць на асаблівы лад і не пакінуць абыякавымі нікога. Запрашаем наведаць выставу да 10 лютага.