Sidebar

18
Сб, Кра

І РАДАСЦЬ, І СМУТАК, І БОЛЬ... 100 гадоў з дня нараджэння І. Навуменкі

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

 

У гарадской бібліятэцы №6 арганізавана кніжная выстава " І радасць, і смутак, і бопь..." прысвечаная 100- гадоваму юбілею І. Навуменкі.

Імя народнага пісьменніка Івана Навуменкі шырока вядома ў рэспубліцы і за яе межамі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа і прэміі Ленінскага камсамола беларусі І.Я. Навуменка з'яўляецца аўтарам дванаццаці зборнікаў апавяданняў, аповесцей, шасці раманаў і шматлікіх навуковых прац. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, І. Навуменка прыйшоў ў літаратуру як творца, што праўдзіва і ўсебакова паказаў у сваіх апавяданнях мужнасць і гераізм (адначасова і трагізм) пакалення, да якога належаў сам. Ідэйна- маральная праблематыка прозы І. Навуменкі, пачынаючы ад самых ранніх твораў, застаецца актуальнай і сёння, бо яна пра спрадвечнае жыццё, у якім спрадвечна чаргуюцца, суседнічаюць і ўзаемапранікаюць і радасць, і смутак, і боль... На выставе прадстаўлены матэрыял аб жыцці і творчай дзейнасці І. Навуменкі. Выстава будзе дзейнічаць да 10 сакавіка.
Падрыхтавала Алена Цыбулька.

Навуменка длн мяне стаіць ў радзе тых, хто складае гонар беларускай прозы. А гэта проза, як вядома, самага высокага класа.

Алесь Ганчар.