Sidebar

18
Сб, Кра

Казачная мазаіка

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

З 3 студзеня ў дзіцяча-юнацкім аддзеле цэнтральнай бібліятэкі дзейнічае кніжная выстава «Казачная мазаіка».

Выстава накіравана на прыцягненне дзяцей да чытання беларускіх кніг і таму на ёй шырока прадстаўлены творы беларускіх аўтараў на роднай мове.

Разам з “Азбукай жыцця” Уладзіміра Ліпскага наведавальнікі бібліятэкі здейсняць творчую вандроўку ў гісторыю нашай Айчыны і ў яе сучаснасць.

Увагу аматараў прыроды прыцягне фотааповед пра птушак Беларусі Сяргея і Васіля Зуёнкаў “Крылатая радасць зямлі”.

Наведавальнікам бібліятэкі, неабыякавым да фальклорнай спадчыны, будзе цікавая серыя кніг “Легенды і паданні зямлі Беларускай” – аўтар ідэі сборніка Таццяна Гаранская.

Не остануцца без увагі чытачоў і беларускія народныя казкі “Людзей слухай, а свой розум май”, размешчаныя на выставе.

Творы сучасных беларускіх аўтараў: Генадзя Аўласенкі – «Як сем сыноў лесніка чорта перахітрылі»,  Кацярыны Хадасевіч-Лісавой -  «Год прыгод лісачкі Красуні», Алеся Карлюкевіча - «Шубуршун шукае чыстую ваду» таксама будуць цікавы наведвальнікам бібліятэкі.

Выстава будзе дзейнічаць па 30 студзеня.

 

Падрыхтавала Аксана Кудзіна.

2026-01-11