27 лютага ў сельскай бібліятэцы №45 была аформлена выстава аднаго дня "Беларускiя народныя казкi".
Аснову выставы складаюць шматлікія зборнікі беларускiх народных казак, выдадзеныя ў розныя гады. "Пшанiчны каласок", "Заклятае возера", "Залатая яблынька" – на прыкладзе казачных герояў дзеці вучацца дабру і справядлівасці, з казак яны здабываюць важныя жыццёвыя ўрокі.
Чытачам было прапанавана ўзяць кнігі, якія спадабаліся.
Падрыхтавала Размысловіч Ірына
