З 2 па 30 верасня 2023 года ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі экспануецца літтаратурна-дакументальная выстава “Максім Гарэцкі. Выбранае”, створаная супрацоўнікамі аддзела Алай Смірновай і Ганнай Маскалёвай.
Выстава прысвечаная жыццю і творчасці пісьменніка і прымеркаваная да 130-годдзя з дня яго нараджэння.
Максім Гарэцкі – асоба надзвычай шырокага творчага дыяпазону – адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, буйны вучоны, гісторык і тэарэтык літаратуры, клапатлівы педагог, арганізатар літаратурнага руху, лексікограф, перакладчык, збіральнік вуснай народнай творчасці. Максім Гарэцкі – гэта гонар і сумленне беларускай нацыі, яе духоўны настаўнік, які ўнёс велізарны ўклад у фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў. Яго імя справядліва ставіцца ў адзін шэраг з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам.

Крэда ўсяго жыцця пісьменніка заключана ў яго ж словах: “Ахвярую сваім “я” ва ймя святога ўсім нам Адраджэння”. Так ён і жыў, адзін з найлепшых сыноў Беларусі.
На выставе прадстаўлены фотаздымкі пісьменніка і яго зборнікі: серыя “Беларускі кнігазбор” – “Максім Гарэцкі”, зборнікі твораў аповесці “Дзве душы”, “Ціхая плынь”, п’еса “Жартаўлівы пісарэвіч”, зборнік “Прысады жыцця” і таксама рэпрынтнае выданне “Рунь”.
Супрацоўнікі дзіцячага аддзела запрашаюць усіх жадаючых пазнаёміцца з выставай, прысвечанай жыццю і творчасці Максіма Гарэцкага, якая знаходзіцца на другім паверсе ў памяшканні дзіцячага аддзелу.
2023-09-12
