Sidebar

18
Сб, Кра

Краязнаўчы цэнтр прапануе новыя паступленні літаратуры

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

«Народныя музеі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь» выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі»
«Францыск Скарына: новыя даследаванні» выдавецтва «Беларуская навука»

Выданне прысвечана музеям устаноў адукацыі, якія маюць статус «народны». Гэтага ганаровага звання ўдастоены 99 музеяў, якія размешчаны ў дзіцячых садах, школах і гімназіях, каледжах, вышэйшых навучальных установах. Выданне мае вялікае значэнне ў справе захавання беларускай самабытнай культурнай спадчыны, патрыятычнага выхавання дзяцей і падлеткаў і будзе карысным самай шырокай аўдыторыі – усім, хто зацікаўлены развіццё музейнай справы ў краіне, заняты зберажэннем матэрыяльных і нематэрыяльных гісторыка культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, спецыялістам устаноў адукацыі, а таксама тым, хто жадае пашырыць свой кругагляд.

Зборнік артыкулаў прысвечаны першадрукару Вялікага Княства Літоўскага Францыску Скарыне. Адна з задач зборніка – прасоўванне наватарскіх, прадуктыўных, неардынарных і смелых ідэй у вывучэнні асобы, актыўнасці і спадчыны асветніка. Артыкулы даследчыкаў з Беларусі, Украіны, Чэхіі і Францыі раскрываюць наступныя пытанні: дзейнасць Францыска Скарыны як інтэгральная складовая частка кнігадрукавання Старога горада Прагі; дата нараджэння Скарыны; рэдакцыя Евангелля, якой ён карыстаўся; яго моўная мадэль перакладу Бібліі; паэтычная спадчына і сімволіка Скарыны; украінскія скрыпторыі, дзе магло адбывацца перапісванне яго тэкстаў; святкаванне 500-годдзя Скарыны ў БССР у 1986–1990 гг.
Разлічаны на прафесійных даследчыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца асобай Францыска Скарыны.