Сельская бібліятэка-клуб №34 в. Мсціж прапануе кнігу беларускага пісьменніка Анатоля Бутэвіча “Расстайны пах асоту”.
Кніга ўключае творы, прысвечаныя каханню — гэтаму загадкаваму і магічнаму пачуццю, часам неспасцігальнаму, як і сам сэнс жыцця. Распавядаючы пра першую закаханасць падлеткаў, пра ўзаемаадносіны ў школе і ў час адпачынку, першы танец, першы пацалунак, першае ліставанне, аўтар уздымае складаныя пытанні, якія застаюцца важнымі для чалавека на ўсё жыццё. Кніга прызначана для вучняў старэйшых класаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца сучаснай беларускай прозай.
Падрыхтавала Таццяна Данчанка
2024-02-08