Sidebar

18
Сб, Кра

«І вечнасць радка, як вечнасць жыцця»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

12 лютага ў гарадской бібліятэцы №1 для вучняў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №9 г. Барысава» адбыўся вечар-партрэт «І вечнасць радка, як вечнасць жыцця», прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Аркадзя Куляшова.

Бібліятэкар Наталля Шэбека пазнаеміла прысутных з творчасцю майстра, паэзія якога - духоўная  энцыклапедыя яго пакалення. Вучні праслухалі запіс песні «Алеся» на словы верша А.Куляшова «Бывай» у выкананні ансамбля «Песняры». У заканчэнні мерапрыемства былі прадстаўлены матэрыялы кніжнай выставы «Салдат свайго часу».
Тэкст падрыхтавала Наталля Шэбека

2024-02-13