Sidebar

18
Сб, Кра

Кніжная паліца «Яна вяртала людзям шчасте бачыць свет»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У гарадской бібліятэцы №6 арганізавана кніжная паліца «Яна вяртала людзям шчасте бачыць свет» да 120-годдзя з дня нараджэння Таццяны Бірыч.

Таццяна Васільеўна Бірыч нарадзілася 10 студзеня 1905 г. у с. Лошніца Барысаўскага павета Мінскай губерні ў сям’і настаўніка і акушэркі. Ўжо ў дзіцячых марах яна бачыла сябе ўрачом. Потым былі гады вучобы ў педагагічным тэхнікуме г. Барысава, на медыцынскім факультэце ў БДУ, гады працы і стажыроўкі ў Маскве, у Адэскім інстытуце эксперыментальнай афтальмалогіі, які ўзначальваў сусветна вядомы вучоны акадэмік У.П. Філатаў. У ваеннае ліхалецце яна ўзначальвала аддзяленне аднаго з эвакашпіталяў у Саратаве. Тут упершыню ўрач Т. Бірыч апрабавала метад кіслароднай тэрапіі. З 1945 да 1985 года ўзначальвала кафедру вочных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута. У 1984 г. Таццяна Васільеўна надрукавала манаграфію «Применение низких температур в офтальмологии» За сваё творчае жыццё Т.В. Бірыч апублікавала больш за 250 навуковых прац. Таццяне Васільеўне Бірыч былі прысвоены званні заслужанага ўрача БССР (1948), заслужанага дзеяча навукі БССР (1964), Героя Сацыялістычнай працы (1974). Прафесар Т. В. Бірыч узнагароджана трыма ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, адзначана Міністэрствам аховы здароўя СССР значком «Выдатнік аховы здароўя». Урачам, якім пашчасціла працаваць разам з ёй, заўсёды цанілі яе роўны характар, уменне прымаць адпаведныя рашэнні ў складаных умовах. У сваіх успамінах яны асабліва адзначалі яе рукі – невялікія, упэўненыя і разам з тым асцярожныя.
Падрыхтавала Алена Цыбулька.